За волю (на белорусском языке)

------------------------------------
---=== библиотека chitaem.net ===---
------------------------------------
Кастусь Акула
За волю
Раман
ХТО БУДАВАѕ, А ХТО ФАШЫСЬЦIѕ

Летась на Сустрэчы Беларуса Паночнай Амэрыкi  Полацку каля Клiленду, - фактычна сусьветнай сустрэчы, - пасьля развалу бэрлiнскай сьцяны, абвешчаньня "сувэрэннай" БССР, - калi "iмпэрыя зла" iдзе да канчатковага распаду, - бралi дзелу большым лiку i суродзiчы зь Беларусi. "Паяднаныя любою", - як пiсала менская газэта, сыны й дочкi "забранай зямлi" з цэлага сьвету знаёмiлiся, выступалi з прамовамi, паказвалi сваё сцэнiчнае мастацтва, сьпявалi i дэкляравалi сваю адданасьць iдэям адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi. Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавiтая, гаротная Беларусь, каторая  Бога верыць, клiча цяпер на помач у змаганьнi з духовым i экалягiчным чарнобылямi сваiх дзетак, што некалi пакiнулi раськiданыя гнёзды, або жо за межамi бацькашчыны радзiлiся. На вялiкi жаль, беларускi народ мала ведае пра сваю эмiграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусi, у вольным сьвеце стварыла грамадзкiя, асьветныя i палiтычныя iнстытуцыi, прэсу, здабыла пэныя посьпехi  навуцы й лiтаратуры, аднавiла Беларускую Атакефальную Правасланую Царкву i станавiла беларускую душпастырскую апеку для каталiко. Пачынала гэтая эмiграцыя сваю працу пасьля Другой сусьветнай вайны зь нiчога. Яна была голасам паняволенага беларускага народу, намагалася разбудзiць абыякавы сьвет i паклiкаць яго на помач бацькашчыне, што стагодзьдзямi цярпела  маскоскай няволi. Ведамыя так званыя "ворганы" - НКВД-КДБ, пад рознымi шырмамi, амаль на працягу сарака гадо фашысьцiлi перадавым беларускiм дзеячом на эмiграцыi. Хвальш, паклёпы, шантаж, уключна з забойствам, - перадусiм-жа няспынная крывадушная прапаганда i запалохваньне раднi эмiгранта удома - вось была iхная галоная зброя, каб паралiжаваць працу беларускiх эмiгранта. Раман "За волю" дае чытачом пэны вобраз з жыцьця ня толькi нацыянальна сьвядомае беларускае эмiграцыi, але й тых варожых сiла, што дзеялi сярод яе з загада калянiяльнага антыбеларускага рэжыму  акупаванай Маскошчынай бацькашчыне. Спадзяемся,што ён у пэнай ступенi таксама спрычынiцца да далейшага аб'яднаньня нашых суродзiча у iхнай працы i ахвярнасьцi для адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi. Беларускаму Харытатынаму Таварыству  Лёндане дзякуем за фiнансавую помач на пакрыцьцё кошта выданьня.

Выдавецтва "Пагоня"

БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ, у працы i змаганьнi за адраджэньне, вольнасьць i незалежнасьць Беларусi, ПАМАЖЫ, БОЖА!

1
Час такi, - лiха на яго! - пропадам ты прападзi.
Пасьля найбольшага пралiваньня крывi  гiсторыi сьвету, прыйшло жахлiва небясьпечнае напружаньне. Пасьля надта гарачае вайны - халодная. Пасьля Гiрашымы й Нагасакi - пагрозьлiвыя ценi будучых Чарнобыля. Час сьцiраньня сьлядо старых i рост новых Курапата: - пашырэньне й паглыбленьне Гулагу. Паралюш i прыблiжэньне хатура застойна-забойчага каманднага рэжыму. Глум слова Божага i слуга Ягоных. Лiквiдацыя сьвятыня Божых, разгульле бязглуздага атэiзму, народжанага марксiстоскiмi нiкчэмнiкамi. Час грандыёзнай i сёабдымнай хлусьнi. Лiквiдацыя справядлiвасьцi й мiласэрнасьцi. Час авоська i вечнай галечы падбiтых i запрыгоненых народа, час неабмежаванай улады й роскашы пануючай камунiстычнай партакратыi. Наплявацельныя адносiны да сяго сьвятога й традыцыйнага. Вынiшчэньне паняволеных народа. Час, калi падтрымлiваны мiлiтарнай магутнасьцю рак марксiзму-сацыялiзму-камунiзму, разьядае-руйнуе апошнiя цьвярдынi хрысьцiянства i дэмакратычных вольнясьця. Гвалт i зьдзекi там, дзе мае жыць мiласэрнасьць i любо. Час такi, пропадам прападзi!

Как читать и скачивать книги с сайта?

Рейтинг: 0 Голосов: 0 3040 просмотров