Дзярлiвая птушка (Гараватка - 1) (на белорусском языке)

------------------------------------
---=== библиотека chitaem.net ===---
------------------------------------
Кастусь Акула
Гараватка
КНIГА I
ДЗЯРЛIВАЯ ПТУШКА
Ад Атара

Сёлета мiнае трыццаць гадо ад часу масавага нiшчэньня беларускiх кнiжка у БССР. Зьнiшчана каля 2000 назова накладам звыш за 10 мiльёна. Сказа-бы хто, што чужак-калянiзатар, высяляючы беларускi творчы й кiруючы элемэнт у Сiбiр, разбураючы культурныя асновы паняволенага народу, пераня прыклад ад свайго блiзьняка-пачвары 20-га стагодзьдзя - гiтлераскае Нямеччыны. Гэта не зусiм так. Беларускi навуковец С.Брага  сваёй працы "Доктар Скарына  Маскве" грунтона даводзiць, што Маскалi спалiлi Скарынавы кнiгi  Маскве, калi сланы сын зямлi беларускае, выдатны навуковец i першадрукар завёз iх туды для пашырэньня. Улада маскоскiх царо, баяра i царконiка абапiралася тады на гвалце й народнай цемнаце. Яны пiльна сьцераглi, каб нiякi сьветач звонку не разагна цемры - асновы iхнага панаваньня. Усё, што бязь iхнага дабраславенства пранiкала  Маскошчыну, падганялi пад агульны назонiк "хулы" i "ерасi". Баялiся, каб сьвятло навукi й прады не дайшло да простых людзей. А Скарына-ж якраз i пераклада на беларускую мову й друкава кнiгi Сьвятога Пiсаньня "для пажытку й дабра люду паспалiтага". Ёсьць выразная паралель мiж лёсам Скарынавых кнiга у Маскве й тых, што амаль чатыры стагодзьдзi пазьней маскоскiя калянiзатары спалiлi  Менску. Тут i там Маскалi нiшчылi беларускiя навуковыя й культурныя каштонасьцi, бо баялiся, каб народ не пазна прады й ня стася вольным. Што-ж супольнага маюць гэтта прыгаданыя барбарскiя чынкi Маскалё iз творам "Гараватка"? Канкрэтную творчую працу над "Гараваткай" папярэдзiлi догiя роздумы. Творчая йдэя мусiла дасьпець, трэба было яе вынасiць у сэрцы. Падчас гэтага выношваньня цi раз даводзiлася шкадаваць, што няма пад рукою сырца - значыцца, розных гiстарычных i мэмуарных матар'яла, што памаглi-б зазiрнуць у народную мiнушчыну. Чужакi-акупанты стагодзьдзямi забаранялi народу тварыць свае культурна-навуковыя скарбы, нiшчылi  цяжкiх умовах створанае, зацiралi-замяталi сьляды нашых продка, каб нашчадкi былi сьляпыя. I на зьмену прыходзiлi iншыя думкi. Як-жа гэта сталася, што народ нашы, дога прыгнятаны-ганьбаваны, пазбалены сваёй царквы, навуковых i культурных iнстытуцыя, арганiзацыя, даведзены да жахлiвае рабскае галiты, зусiм бязпраны, так заняволены, што жо пазьней, каб выплысьцi з гэтага жахлiвага бяздоньня, мусi насамперш дамагацца "людзьмi звацца"; як-жа народ гэты ня толькi ператрыва, але й захава сваю чыстую, багатую самабытнай культурай, народную душу? Дзе й у чым сакрэт народнае стойлiвасьцi? Адказу давялося шукаць мiж жывых, намi знаных людзей. Гэтыя людзi жылi з намi й побач нас. Трэба было адно мець iх бачыць, да iх прыслуховацца. У безпрасьветнай цемры яны выглядалi простымi, звычайнымi. Адылi яны розьнiлiся ад iншых тым, што тварылi, вялi як умелi, ды безаглядна змагалiся з чужнiкамi за свой быт i правы. Прыгадайце непiсьменных, можна сказаць, вусных паэта i казачнiка, вясковых мудрацо, таленавiтых мастако-самародка, сьпевако, якiм чужнiкамi былi пазачыняныя се дарогi  людзi. Народны фальклёр гэта-ж ня што iншае, як вялiкi багаж народнага мастацтва й мудрасьцi, якраз во створаны гэтымi людзьмi. У вольнай сваёй дзяржаве, здабышы навуку, гэтыя людзi вялi-б за сабой народ, былi-б ягонай славай. Колькi-ж нашых талента змарнела, або, выхапленых з народнае гушчы чужнiкамi-калянiзатарамi, пасьля сталася красой i славай чужых дзяжава i культура! Гэтыя народныя мудрацы й самабытныя творцы якраз i былi тымi жыцьцядайнымi клеткамi, празь якiя  чужой няволi пульсавала беларуская нацыянальная кро. Гэта  найбольшай меры былi тыя стойлiвыя каранi, якiх ня мог падсячы чужы барбар-прыблуда. Падчас народных пастаньня яны выходзiлi на перадавыя пазыцыi, вялi за сабою народныя масы. Народныя асiлкi-волаты, трывалкiя й устойлiвыя  штодзённай злыбядзе, сьцiплыя й гэройскiя  змаганьнi, мудрыя й непрымiральныя да народных ворага, ёсьць славай i натхненьнем наступных пакаленьня. Цi-ж ня варты яны таго, каб знайсьцi  нашай лiтаратуры другое нараджэньне? Працэс падсяканьня чужнiкамi нашых народных карэньня, устойлiвасьць i рост гэтых карэньня, цяжкое змаганьне з чужой навалой - тэма вялiкая, удзячная й цiкавая. Яна дано клiча да працонага варштату тварцо беларускае культуры. "Гараватка" - гэта сьцiплая спроба адлюстраваньня кароткага, але як-жа бурлiва-жахлiвага адрэзку нашае гiсторыi. Твор разплянаваны на тры кнiгi. У "Дзярлiвай птушцы" мо дарма нехта спадзявася-б знайсьцi понае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асоба i дзея. Дарэчы, колькi слова аб адмоных пэрсанажах. Вырадкi, што ёсьць у кожным грамадзтве й народзе, быццам тая буза на

Как читать и скачивать книги с сайта?

Рейтинг: 0 Голосов: 0 3799 просмотров