Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)

------------------------------------
---=== библиотека chitaem.net ===---
------------------------------------
Кастусь Акула
Гараватка
КНIГА III
БЕЛАРУСЫ, ВАС ЧАКАЕ ЗЯМЛЯ
Памяцi змагаро,
што ахвяравалi жыцьцё
за волю Беларусi
1

Сонца пражыла шыю, пот выступа на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а  кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадары над местам на згорку, шырокай далiнай сенажаця направа ды старымi, часта цяжарам гадо пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi  даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiся на абочыне мiж касалапых бяроза i пазiра на сход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяца сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукаво i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць. Над Докшыцамi панава млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драляная царква. Дано спынi млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, - гэта веда Янук, - пэне такуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоваюць страшную навiну. Вайна! Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiка i мяшчана. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся  царкве было. Адно тады зразуме юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяржаныя крамы, у якiх звычайна "у выхадныя" гандлявалi. Вайна! Пяцiлiтарнае слова пырхала з адных вусна у другiя, насьцярожвала твары, моршчыла iлбы, спаралiжавала гарэзьлiвасьць i вясёласьць. Некаторыя твары распрамянiлiся цi ня  сiлу таго, што "нiхай абы чорт прыйдзiць, абы ня гэтыя, абы зьмена". Скупасьць вестак пра вайну лажылася на заклапочаных тварах загадкай. Ведама было, што "Немiц бамбi Кiе i Кона" яшчэ недзе на золаку. Хто каго пагна? Хто дужэйшы? Ведалi, што напа "Немiц" ды i сё. Вестка тая зьявiлася, вiдаць, у траскучым дэтэктары "ня з гэтага, а таго боку". Значыцца, прада, бо "брахнi з гэтага боку" дано верыць перасталi. Скупасьць навiн нарадзiла трывогу, няпэнасьць. Што яна, гэта новая катастрофа, прынясе? Злосны Янук, схiлiшы галаву, памалу рушы сьцежкай ля гасьцiнцу. Чэрцi! Пачакаць не маглi! Такую аграмадную гару каменьня вывез, кабылу зацяга, першы  жыцьцi касьцюм спадзявася сабе справiць. Ужо вакол таго касьцюму пляны вялiкiя снава. Уяля, як зьдзiвiцца Дуня, калi так прыгожа, як дзяцюк апранушыся, на вечарынку яе павядзе. Рупiла Януку перад Стасем новым касьцюмам "пафарсiць". А як-жа! I перад Уладзiкам навет! А чаму-ж-бы й не перад iм? Тады няхай-бы зайздросьцiлi. Сваймi-ж рукамi зарабi. А Дуня... Нашто жо ёй тады было-б на каго аглядацца, калi такога прыгожага свайго дзяцюка на вечарыне забаляла-б... Дый тут мо не пра агляданьне на iншых iшло. Яна-ж ягоная дзячына была, прынамся так здавалася, хоць часам, - Бог яе ведае, - надта-ж гарэзiла. Упiкала яго гэта ейная нейкая зьверхнасьць, лёгкаважаньне. Быццам ласку табе рабiла прыгажуня, прост-напраст цудоная, у панскiя модныя транты аздобленая. Што й гаварыць... Ляпей было-б дзячыну пры сабе трымаць, ад нейкiх чужнiка-байцо яе адгарадзiць. Няхай бы бачыла, што ён - не жабоцька нейкi, а зусiм ужо зрослы, дасьпелы дзяцюк. Вось як! Салодкая, прынадная думка прапала, як мыльны пузыр. Няведамы прагавiты напасьнiк, што праглыну ладны кавалак Эропы, пакрыжава i сьцiплыя Януковы пляны. Намагася хлапец вайну явiць. Цяжка. Мала што старыя апавядаюць: "сьвiшчуць кулi, як касой людзей косяць, з арудзiя бухаюць, ура крычаць, конныя й пехата шквалам налятаюць!" I што яшчэ? Словы, словы. Можа калi й было так... I нiчагусенькi пра танкi й самалёты. Трывожнае паднечаньне прыйшло на зьмену таму вялiкаму жалю, што цяжка запрацаванага касьцюму няма як купiць. А перадусiм няпэнасьць. Цi прыйдзе вайна сюды? А калi так, што яна прынясе? Быцам пляшамi на хворай галаве, лапiклы нiва сьвяцiлiся пусткаю, пазарасталi лебядой, пырнiкам, сьвiрэпкай i асотам. Гэта там, дзе каторыя сяляне, ня вытрымашы вялiзных бальшавiцкiх падатка, пакiдалi родныя нiвы.

Как читать и скачивать книги с сайта?

Рейтинг: 0 Голосов: 0 3683 просмотра