Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)

Кiр Булычо
Выкраданне Чарадзея
1

Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калi яна iшла запыленаю сцежкай уздож плато, у заценi каранастых лiпа, мiма пасiвелага ад старасцi калодзежнага зруба, - ад моцнага парыву ветру ланцуг бразну аб пагнёную бакавiцу вядра... куры мiтуслiва ступалi дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства... певень збочы па-страявому, заховаючы мужчынскую годнасць... бабулi, што сядзелi радком на прызбе, аднолькава прывiталiся i дога глядзелi след... вулiца была шырокая, раз'езджаная грузавiкамi дарога вiлася пасярод яе, як рэчка па далiне, парослай трыпутнiкам i мяккай мурожнай травою. Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калiсьцi чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскi, на тым баку амаль перасохлага ручая. Ганна спынiлася на мастку, што перакiнуся цераз ручай: два бервяны, да iх прыбiтыя поперак дошкi. Побач брод - неглыбокая лужына. Дарога перасякала гэтую лужыну i пiралася  расчыненыя насцеж дзверы пустога шэрага хлява з бярвення. Ад мосцiка пачыналася сцежка, прабягала каля хаты i вiлася па зялёным схiле пагора, да пляскатай вяршынi, якая была густа акрыта шапкаю цёмных дрэ. Цётка Магда растлумачыла дарогу дакладна, дый сама Ганна з кожным крокам пазнавала вёску, дзе пяцiгадовай дзячынкай дваццаць гадо таму прабавiла лета. Да яе вярталася забытае адчуванне спакою, адлучнасцi, гармонii жытнёвага поля, лопуху, пышнага воблака над гаем, лязгату ланцуга  калодзежы i сiлуэта каня на зялёным схiле. Плот пахiлiся, некалькi штыкецiн выпала, паз iх парасла крапiва. Кусты парэчак пад фасадам на тры акны, якiя былi прыгожаны некалi блакiтнымi лiштвамi i прычыненыя аканiцамi, разраслiся i здзiчэлi. Хата была адзiнокая, яна сумавала без людзей. Ганна адсунула ржавую засаку веснiчак i паднялася на ганак. Паглядзела на вёску, якую толькi што мiнула. Вёска цягнулася здож ракi, i лес, якi аддзяля яе ад чыгуначнага раз'езда, адступа ад ракi шырокай дугой, вызвалiшы месца для палё. Затое з другога берага ён падыходзi да самай вады, нiбыта  лесе ялiнам было цесна. Адтуль цягнула халодным ветрам, i было вiдаць, як ён прабягае Вятлу, тысячай малюсенькiх ног узрываючы люстэрка ракi i разгойдваючы паласу прыбярэжнага чароту. Гул лодачнага матора вырвася з-за вугла хаты, i лодка, якая сядзела нiзка кармой, распiлавала хвастом пены букалiчныя сляды ветру. У лодцы сядзе белабароды дзед у дажджавiку i сiнiм капелюшы. Нiбы адчушы позiрк Ганны, ён аглянуся, i хоць яго твар з такой адлегласцi здавася толькi бурай плямаю, Ганне падалося, што стары асуджае яе прысутнасць у пустой хаце, якой наканавана адзiнока дажываць свой сiратлiвы век. Пустое жытло засёды выглядае сумна. Бочка на ваду каля парога рассохлася, з яе тырчалi пакiнутыя некiм граблi, каля сабачай будкi з праваленай стрэшкай на саржавелым ланцугу ляжа гнiлы ашыйнiк. Ганна дога корпалася з замком, i калi ён нарэшце паддася, дужка сярдзiта выскачыла з круглага цельца, i дзверы адчынiлiся туга, нiбыта хтосьцi прытрымлiва iх з сярэдзiны. У сенцах панавала нежылая затхласць, сонечны прамень з акенца пад столлю пранiзва застаялае паветра, i  промнi гэтым мiтусiлiся знятыя пылiнкi. Ганна адчынiла дзверы  цёплую палавiну. Дзверы былi абабiтыя рудою цыратаю, а нiзе iх адтулiна была засталена дошчачкаю, каб кошка магла выйсцi, калi ёй уздумаецца. Ганна прыгадала, як сядзела на кукiшках, зайздросцячы цётчынай чорнай кошцы, якой дазвалялася гуляць нават ноччу. Успамiны абарвалiся, як мелодыя званочка, калi яго хутка прыкрыць далонню. На падаконнiку  малочнай бутэльцы стая букет папяровых кветак. З-пад прагнёнай канапы выбегла мыш-палёка. Адагнушы цвiкi, Ганна расчынiла аканiцы, вокны, потым пайшла  кухню, што была аддзелена ад жылога пакоя перагародкаю, якая крыху не даходзiла да столi, адчынiла акно i там. Ад святла запусценне стала яшчэ больш выразнае. У чорнай пашчы печы Ганна знайшла таз, у кутку пад чорнымi абразамi - анучу. Нанасiшы з рэчкi вады - здзiчэлыя яблынi  садзе разраслiся так, што даводзiлася прадзiрацца цераз галлё, - i вымышы падлогу, Ганна паставiла  бутэльку букет рамонка, а папяровыя кветкi занесла да бажнiцы. Яна зусiм не стамiлася - гэтая звычайная праца прынесла прыемнае задавальненне, а свежы пах мокрай падлогi адразу ж выгна з хаты саладкаваты пах пылу. Адну з прывезеных з сабою прасцiн Ганна паслала на стол у вялiкiм пакоi i расклала там кнiжкi, паперу i розныя туалетныя прылады. Цяпер можна схадзiць па малако  вёску, заадно праведаць дзеда Генадзя i яго жонку Дар'ю. Ганна адшукала на кухнi гладыш, выйшла з хаты, замкнушы па гарадской звычцы дзверы, пастаяла каля веснiчак i накiравалася не нiз, да вёскi, а верх, да гаю на вяршынi, бо з тою мясцiнаю была звязана нейкая жахлiвая дзiцячая тайна, забытая за дваццаць гадо. Сцяжынка пралягала памiж рэдкiх кусто, каля якiх ружавелi сунiцы, i

Как читать и скачивать книги с сайта?

Рейтинг: 0 Голосов: 0 1278 просмотров