Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)

Апулей
Метамарфозы, цi Залаты асёл
Перакла Пётар Бiтэль
КНIГА ПЕРШАЯ

1. Вось я хачу збаяць табе, чытач, розныя мiлецкiя казкi, якiя павiнны пацешыць твой слых прыемным лепятаннем, калi толькi ты пажадаеш зiрнуць на эгiпецкi папiрус, спiсаны завостранай нiльскай трысцiнкай. Ты надзiвуешся з ператварэння людзей у iншыя формы iснавання i з вяртання iх у свой папярэднi стан. Я пачынаю. "Але хто ён такi?" - запытаеш. Паслухай, раскажу коратка. Антычная Гiмета, Эфiрэйскi перашыек i Спартанская Танара, землi шчаслiвыя, бессмяротныя праз яшчэ шчаслiвейшыя кнiгi - гэта мая старасвецкая радзiма. Тут авалода я атыцкай гаворкай, i гэта з'явiлася першай заваёвай майго дзяцiнства. Пасля таго я прыбы у Лацiум i з вялiкiмi цяжкасцямi, без нiякай дапамогi адоле родную мову квiрыда. Дзеля гэтага  першую чаргу прашу мне прабачыць, калi  маiм стылi сустрэнуцца iншамоныя або простанародныя звароты. Але ж гэтыя чаргаваннi гаворак адпавядаюць здольнасцi iмгненных ператварэння, пра якiя я наважы напiсаць. Пачынаем грэцкую казку. Увага, чытач, будзеш задаволены. 2. Аднойчы еха я па справах у Фесалiю, адкуль родам была мая мацi i дзе наш род бы у пашане, бо паходзi ён ад знакамiтага Плутарха праз ягонага пляменнiка фiлосафа Секста. Еха я на мясцовым белым канi, а калi ён, мiнушы горныя крутасцi, спускi  далiны, росныя лугi i робленыя палi, змарыся, а мне ад догага сядзення захацелася выпрастаць ногi, тады я спешыся, абцёр потнага каня лiстамi, пагладзi яго па вушах, адпусцi вуздэчку i павё, каб даць яму магчымасць натуральным спосабам аблягчыць свой стомлены странiк. I калi мой конь, згiнаючы галаву, саскубва траву на сенажацi, уздож якой ступа, я дагна двух спадарожнiка, што iшлi недалёка перада мной. I перш чым даведацца, аб чым яны гутараць, я пачу, як адзiн з iх, рассмяяшыся, кажа: "Змокнi i пазба мяне ад гэтых казак, наколькi недарэчных, настолькi пустых". Пачушы гэта, я, ахвотны да сякiх навiн, кажу: "Наадварот, працягвай. Дазвольце i мне дзельнiчаць у вашай гутарцы. Я не ад цiканасцi, а хачу ведаць, калi не сё, дык чым найбольш, прытым прыемнае i забанае апавяданне палегчыць нам узыход на круты пад'ём". 3. Той, што пача, адказвае: "Ну! Усе гэтыя выдумкi так падобныя да прады, як бы нехта пача даказваць, што магiчныя нашапты могуць прымусiць быстрыя рэкi плысцi назад, мора суцiшыцца, вецер спынiцца, сонца не рухацца, месяц затуманiцца, зоры падаць, дзень знiкнуць, ноч падожыцца". Тады я кажу больш упэнена: "Ты, што пача апавяданне, канчай яго, будзь ласка, калi табе не надакучыла". А пасля другому: "А ты, заткнушы вушы, адмаляеш тое, што можа быць прадай. Клянуся Геркулесам, ты сабе не яляеш, што толькi прадузятасць змушае нас прымаць за махлярства тое, што новае для слыху, цi незвычайнае для вока, або недаступнае нашаму разуменню. А калi прыгледзецца лепей, дык можна бачыць, што сё гэта цалкам зразумелае i нават лёгкае  выкананнi. 4. Вось, напрыклад, яшчэ чора вечарам, калi мы з сябрам елi навыперадкi пiрог з сырам i я захаце глынуць трохi большы, чым звычайна, кавалачак, раптам мяккая i лiпучая ежа завязла  мяне  горле i так заняло мне дых, што я ледзь не памёр. А вось нядана  Афiнах каля Пярэстага порцiка бачы я на свае вочы, як фокуснiк глыта вастрыём унiз найвастрэйшы баявы меч. А пасля таго за мiзэрныя грошы ваткну сабе  кiшкi вострым канцом палянiчую пiку. I вось на акуты канец перавернутай пiкi, якая вытыркала з горла фокуснiка, ускочы прыгожы хлапчук i, усiм надзiва, пача выкручвацца  танцы, быццам бы без сухажылля i без касцей. Сапрады, спрытней не магла абвiцца вакол палкi з абсечанымi сукамi змяя бога лекара. Аднак даволi! Закончы, прашу цябе, сябра, тую гiсторыю, якую ты пача. Калi твой таварыш не хоча верыць, дык я паверу за двух i  першай сустрэчнай харчонi пачастую цябе снеданнем. Вось такую атрымаеш узнагароду". 5. А ён адказвае: "Прапанову вашу лiчу справядлiвай i добрай, але мне давядзецца нанова пачаць сваё апавяданне. Дык перш паклянуся вам Сонцам, гэтым богам, якi сё бачыць, што расказ мой прадзiвы i дакладны. I вы самi пераканаецеся  гэтым, як увойдзеце  блiжэйшы Фесальскi горад; там гавораць пра гэта се, бо се гэта бачылi. Аднак дазвольце перш сказаць вам, хто я такi i адкуль родам. Завуся я Арыстамен i паходжу з Эгiны. Паслухайце таксама, з чаго я жыву: езджу я  розных кiрунках па Фесалii, Этолii i Бэоцыi з мёдам, сырам i iншым таварам для карчмаро. Даведашыся аднойчы, што  Гiпаце, найбуйнейшым горадзе Фесалii, прадаецца нядорага смачны i свежы сыр, я падася туды, каб закупiць яго весь. Аднак, як гэта нярэдка здараецца, трапi туды благiм часам, i надзеi на заработак мяне ашукалi. Напярэдаднi сё закупi гандляр Лупус. Стомлены дарэмнай спешкай, вырашы я схадзiць вечарам у лазню. 6. Раптам бачу свайго сябра Сакрата! Ён сядзе на зямлi, акрыты толькi напалову нейкiм старым парваным плашчом, амаль не падобны да самога сябе - так адмянiлi яго беднасць i худзiзна. Ён ста падобным да тых пасынка лёсу, якiя

Как читать и скачивать книги с сайта?

Рейтинг: 0 Голосов: 0 2928 просмотров